ambasada
All news
Выйшаў другі выпуск другога сезона падкаста OM – Open Muzej: (Un)framed
Сезон 2:
Выйшаў другі выпуск другога сезона падкаста OM – Open Muzej: (Un)framed
1.08.2026ОM Podcast
У гэтым эпізодзе вяртаемся ў канец 1980-х і пачатак 1990-х – перыяд, калі паслабленне савецкай сістэмы адкрыла магчымасці для ўзнікнення нефармальных мастацкіх супольнасцяў, незалежных ініцыятыў і новых спосабаў творчага ўзаемадзеяння.
Разам з удзельнікамі фота-рок-асацыяцыі «Беларускі Клімат» Ірынай Сухій і Дзмітрыем Строцавым гаворым пра тое, як вакол сяброўства, выпадковых сустрэч і даступных прастораў паступова сфармавалася супольнасць, для якой мастацтва не было асобнай прафесійнай сферай, а станавілася спосабам жыцця і пазнання рэчаіснасці.
«Беларускі Клімат» не меў фіксаванай праграмы і не абмяжоўваў сябе адным медыумам. Яго ўдзельнікі працавалі на скрыжаванні фатаграфіі, музыкі, літаратуры, акцыянізму і гарадскіх практык, свядома пазбягаючы ўстойлівых жанравых і інстытуцыйных рамак.
Гаворым пра пераасэнсаванне Мінска і стварэнне ўласнай культурнай геаграфіі горада, пра кантакты з мастацкімі супольнасцямі ў Нарве, Грузіі, Даніі і Берліне, а таксама пра досвед легендарнага цэнтра Tacheles, які стаў важным пунктам сустрэчы з міжнароднай арт-сцэнай.
Але за энергіяй свабоды заставаліся Чарнобыль, закрытасць савецкага грамадства і адчуванне гістарычнай безвыходнасці. Менавіта з гэтага спалучэння нараджаўся культурны анархізм «Беларускага Клімату» – імкненне захоўваць незалежнасць, не падпарадкоўвацца іерархіям і не ператвараць жывую творчасць у застылую сістэму.
Таксама разважаем пра тое, як калектыўная энергія нефармальнага руху паступова трансфармавалася ў індывідуальныя творчыя траекторыі, але працягнулася ў літаратуры, выдавецкай дзейнасці, экалагічным актывізме і мастацкіх практыках яго ўдзельнікаў.
Вядучы: Багдан ХмяльніцкіВокладка: Сяргей Шабохін
Другі сезон падкаста (Un)framed выходзіць пры падтрымцы Nordic Media Grant Programme.
Паслухаць падкаст можна на платформах:
Выйшаў першы выпуск другога сезона OM Podcast: “Вытокі: мастацтва перабудовы”
Сезон 2:
Выйшаў першы выпуск другога сезона OM Podcast: “Вытокі: мастацтва перабудовы”
10.07.2026ОM Podcast
Open Muzej выпусціў першы эпізод другога сезона падкаста OM Podcast: (Un)framed, прысвечанага беларускаму сучаснаму мастацтву, яго гісторыі, мовам і кантэкстам.
Першы выпуск называецца “Вытокі мастацтва перабудовы” і звяртаецца да канца 1980-х і пачатку 1990-х: часу, калі ранейшая сістэма ўжо губляла ўстойлівасць, а новая беларуская мастацкая сцэна толькі нараджалася і шукала ўласныя формы існавання.
У выпуску даследчыца і мастацтвазнаўца Вольга Архіпава і мастак Сяргей Грыневіч разважаюць пра нонканфармізм, самаарганізацыю, незалежныя мастацкія ініцыятывы, інстытуцыйныя разрывы і выклікі, з якімі сутыкаліся творцы ў пераломны час.
Каментар пра эпоху ў выпуску таксама дае мастак Уладзімір Цэслер.
Гэта размова пра тое, як беларускае мастацтва паступова выпрацоўвала ўласную ідэнтычнасць, мову і месца ў шырэйшым культурным кантэксце.
Другі сезон (Un)framed працягвае працу Open Muzej па даследаванні і дакументаванні сучаснага беларускага мастацтва. У цэнтры сезона: мастацкія сцэны, супольнасці, інстытуцыйная памяць, межы і спосабы апісання гісторыі, якая ўсё яшчэ збіраецца.
Падкаст выходзіць на беларускай мове.
Другі сезон OM Podcast: (Un)framed рэалізуецца пры падтрымцы Nordic Media Grant Programme.
Паслухаць падкаст можна на платформах:
Artists in Conversation: сустрэча з Умідай Ахмедавай, Алегам Карпавым і Міхаілам Гуліным у Pickle Bar
8 ліпеня 2026 года ў берлінскім Pickle Bar адбылася сустрэча Artists in Conversation з удзельнікамі гасцявой рэзідэнцыі Ambasada Kultury: узбекскай фатографкай і кінааператаркай Умідай Ахмедавай, рэжысёрам, крытыкам і куратарам Алегам Карпавым, а таксама беларускім канцэптуальным мастаком Міхаілам Гуліным, які мадэраваў размову.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмяркоўвалі культурную сістэму ва Узбекістане і яе магчымыя паралелі з беларускай сітуацыяй, у тым ліку суіснаванне афіцыйнай і незалежнай культуры. Асобная ўвага была нададзена мастацкім сувязям і супольнасцям у Цэнтральнай Азіі, сумесным праектам і спосабам, праз якія мастакі выбудоўваюць прафесійныя і чалавечыя сувязі па-за межамі дзяржаўных інстытуцый.
У размове таксама закраналіся візуальныя коды масавай культуры, трансфармацыя савецкай сімволікі і яе прысутнасць у публічнай прасторы і прыватных інтэр’ерах. Удзельнікі гаварылі пра тое, як змяняюцца сімвалы, якія вобразы становяцца часткай паўсядзённасці і як праз іх можна чытаць сацыяльныя і культурныя зрухі.
Частка дыскусіі была прысвечана мастацкім стратэгіям ва ўмовах цэнзуры, а таксама пытанню пра тое, як твор мастацтва можа стаць прадметам судовага разбору і пагрозы абмежавання свабоды. Асобна абмяркоўваліся рытуалы, штодзённасць і размеркаванне гендарных роляў у сучасным грамадстве.
Дзякуем Умідзе Ахмедавай, Алегу Карпаву і Міхаілу Гуліну за размову, а таксама ўсім, хто далучыўся да сустрэчы. Асобная падзяка Pickle Bar за гасціннасць і падтрымку гэтай падзеі.
OM Podcast / другі сезон падкаста (Un)framed
Сезон 2:
Open Muzej запускае другі сезон падкаста (Un)framed пра сучаснае беларускае мастацтва
6.07.2026ОM Podcast
Open Muzej прадстаўляе другі сезон падкаста (Un)framed – пра сучаснае беларускае мастацтва паміж рамкамі і свабодай. Новы сезон прысвечаны пытанням, якія сёння асабліва важныя для разумення беларускага мастацкага поля: што вызначае беларускае мастацтва, хто задае яго межы і як змяняецца яго ўспрыманне ўнутры беларускага кантэксту і па-за яго межамі.
У цэнтры сезона – размова пра рамкі, стэрэатыпы і спосабы бачання. Што такое “беларускае мастацтва” сёння? Ці вызначаецца яно нацыянальным кантэкстам, мовай, месцам, гістарычным досведам, палітычнымі абставінамі, мастацкімі інстытуцыямі або, наадварот, тым, як яно выходзіць за межы гэтых катэгорый? Хто ўсталёўвае гэтыя рамкі: мастакі і мастачкі, куратары, даследчыкі, гледачы, крытыкі, улада, міжнародныя інстытуцыі або сам час?
Другі сезон звяртаецца да таго, як фармаваліся ўяўленні пра беларускае мастацтва ў 1990-я, 2000-я, 2010-я і 2020-я гады. У выпусках будуць гучаць размовы пра кантэкст з’яўлення пэўных клішэ, пра чаканні, якія суправаджалі беларускую мастацкую сцэну ў розныя перыяды, а таксама пра тое, як гэтыя ўяўленні працягваюць уплываць на тое, як беларускае мастацтва апісваюць, інтэрпрэтуюць і ўключаюць у міжнародны культурны дыскурс.
(Un)framed будуецца як падвойная оптыка. З аднаго боку, гэта погляд знутры беларускага кантэксту праз галасы мастакоў, мастачак, куратараў, даследчыкаў і культурных працаўнікоў. З іншага боку, гэта міжнародная перспектыва: як беларускае мастацтва бачаць і разумеюць па-за Беларуссю, якія вобразы і тлумачэнні ўзнікаюць звонку, і што ў гэтым поглядзе можа быць дакладным, абмежаваным або спрошчаным.
Стэрэатыпы ў новым сезоне разглядаюцца не як простая мішэнь для крытыкі, а як інструмент аналізу. Праз іх можна ўбачыць, як уладкавана культурнае поле, якія словы і схемы выкарыстоўваюцца для яго апісання, што застаецца бачным, а што выціскаецца на перыферыю. Таму падкаст становіцца не толькі размовай пра мастацтва, але і даследаваннем мовы, межаў і механізмаў культурнага прадстаўлення.
Новы сезон падкаста імкнецца паказаць, што беларускае мастацтва – не “малое”, не “ціхае” і не “адсутнае”, а жывое, рэфлексіўнае і звязанае з шырэйшым міжнародным кантэкстам. Гэта мастацтва, якое працуе з памяццю, гісторыяй, ідэнтычнасцю, інстытуцыямі, асабістым досведам і глабальнымі працэсамі.
Першы выпуск другога сезона будзе даступны па спасылцы
Калі вы хочаце вярнуцца да папярэдніх размоў і паслухаць першы сезон падкаста Open Muzej, усе выпускі можна знайсці тут
Другі сезон падкаста Open Muzej рэалізуецца пры падтрымцы Nordic Media Grant programme.
Паслухаць падкаст можна на платформах:
Artists in Conversation: сустрэча з Умідай Ахмедавай, Алегам Карпавым і Міхаілам Гуліным
Ambasada Kultury і Pickle Bar запрашаюць на сустрэчу artists in conversation з удзельнікамі гасцявой рэзідэнцыі Ambasada Kultury, якая рэалізуецца пры падтрымцы Summa Atrium Foundation: Умідай Ахмедавай, Алегам Карпавым і беларускім мастаком у эміграцыі Міхаілам Гуліным, які выступіць мадэратарам размовы.
Праз прэзентацыю сваіх прац і мастацкіх практык мастакі паразважаюць пра памяць, міграцыю, мастацкую практыку і ролю мастацтва ў асэнсаванні часу, у якім мы жывём.
Уміда Ахмедава і Міхаіл Гулін знаёмыя ўжо шмат гадоў. Іх першая сустрэча адбылася падчас міжнароднага мастацкага праекта ва Уладзікаўказе. Сёння гэтая размова працягваецца ўжо ў новым кантэксце – у Берліне. Нягледзячы на розныя мастацкія метады - ад дакументальнага кіно і фатаграфіі да канцэптуальнага мастацтва, перформансу і інсталяцыі, – усіх удзельнікаў аб'ядноўвае імкненне зразумець, як мастацтва дапамагае гаварыць пра сучаснасць.
Уміда Ахмедава і Алег Карпаў – адны з найбольш вядомых прадстаўнікоў сучаснага мастацтва Узбекістана. Іх шматгадовая супольная практыка аб'ядноўвае дакументальнае кіно, фатаграфію і візуальную антрапалогію. Іх працы даследуюць памяць, традыцыі, гендарныя ролі, паўсядзённасць і сацыяльныя трансфармацыі постсавецкага грамадства.
Больш за дваццаць гадоў мастакі ствараюць фільмы і фотапраекты, прысвечаныя жыццю Узбекістана. Іх працы былі прадстаўлены на міжнародных біенале, фестывалях і выставах, а таксама ўвайшлі ў калекцыі Stedelijk Museum (Амстэрдам) (https://www.stedelijk.nl/en) і Kunstkamera (Санкт-Пецярбург) (https://www.kunstkamera.ru/en/).
Міхаіл Гулін – беларускі канцэптуальны мастак, які жыве і працуе ў Германіі. У сваёй практыцы ён працуе з жывапісам, перформансам, відэа і інсталяцыяй, а таксама займаецца куратарскай дзейнасцю. У апошнія гады ў цэнтры яго ўвагі знаходзяцца тэмы палітычных рэпрэсій, вымушанай міграцыі, бачнасці і культурнага перакладу ў постсавецкім і еўрапейскім кантэкстах. Яго апошнія праекты прысвечаныя феномену постпраўды і даследуюць зменлівыя межы паміж рэальнасцю і яе рэпрэзентацыяй.
Працы Міхаіла Гуліна былі прадстаўлены на міжнародных выставах, у тым ліку ў Japanisches Palais (Дрэздэн) (https://www.skd.museum/en/visit/japanisches-palais/), HAU Hebbel am Ufer (Берлін) (https://www.hebbel-am-ufer.de/en), Mystetskyi Arsenal (Кіеў) (https://artarsenal.in.ua/en/) і Цэнтры сучаснага мастацтва (Торунь) (https://csw.torun.pl/en/).
Сустрэча пройдзе на рускай мове з перакладам на англійскую.
Падзея ў Facebook
Open Muzej абвяшчае open call у даследчую анлайн-лабараторыю«Рэвізія і збор беларускага мастацтва 2015-2025»
Open Muzej абвяшчае open call у даследчую анлайн-лабараторыю«Рэвізія і збор беларускага мастацтва 2015-2025»20.05.2026Оpen Muzej
Да ўдзелу запрашаюцца крытыкесы і крытыкі, куратаркі і куратары, мастацтвазнаўцы, даследчыцы і даследчыкі, якія працуюць з сучасным беларускім мастацтвам.
Лабараторыя прысвечаная мэпінгу заўважных імёнаў, падзей, практык і феноменаў беларускага мастацтва 2015-2025 гадоў. Удзельніцы і ўдзельнікі будуць абмяркоўваць тэарэтычныя рамкі, працаваць з матэрыяламі і рыхтаваць аналітычныя або крытычныя тэксты для будучага зборніка.
У праграме лабараторыі:
6 анлайн-семінараў з міжнароднымі экспертамі;
2 сесіі калектыўнага мэпінгу;
6 writing group-сесій;
афлайн-сустрэча / канферэнцыя ў Варшаве ў лістападзе 2026 года.
Магчымыя даследчыя рамкі ўключаюць гарызантальную гісторыю мастацтва, дэкаланіяльныя падыходы, архіў як практыку, гендарную тэорыю, транснацыянальнасць і дыяспару.
Вынікам удзелу стане тэкст аб’ёмам 15 000–18 000 знакаў. Адабраныя тэксты будуць апублікаваныя ў зборніку, аўтаркі і аўтары атрымаюць ганарар.Сустрэчы будуць праходзіць анлайн прыкладна раз на тыдзень з чэрвеня па жнівень, з 18:00 да 20:00 па мінскім часе. Фінальныя тэксты неабходна падрыхтаваць да верасня 2026 года.
Дэдлайн падачы заявак: 5 чэрвеня.
Вынікі адбору будуць абвешчаныя не пазней за 15 чэрвеня.
Падаць заяўку: forms.gle
Дадзеныя ўдзельніц і ўдзельнікаў не будуць публікавацца і будуць выкарыстоўвацца толькі для адбору і арганізацыі лабараторыі.
Абнаўленне: прыём заявак у даследчую анлайн-лабараторыю Open Muzej «Рэвізія і збор беларускага мастацтва 2015–2025» падоўжаны да 15 чэрвеня ўключна.
Мы даём больш часу на падрыхтоўку даследчай заяўкі і фармуляванне тэмы, з якой удзельніцы і ўдзельнікі хацелі б працаваць у межах лабараторыі.
Дэдлайн падачы заявак: 15 чэрвеня, 23:59 па мінскім часе.
An international ICON× publication on culture, migration and displacement in the Eastern Neighbourhood is now out
An international ICON× publication on culture, migration and displacement in the Eastern Neighbourhood is now out
10.05.2026Оpen Muzej
The international publication Displaced Culture(s): Migration, Displacement, and the Shifting Cultural Landscape(s) of the Eastern Neighbourhood Countries has been released as part of the work of ICON× – the Independent Cultural Organisations Network.
ICON× is a network of independent cultural organisations that creates space for dialogue, cooperation and knowledge exchange between researchers, artists, activists, cultural workers and representatives of civil society. The network brings together cultural initiatives from the Eastern Neighbourhood countries and is developed in cooperation with the Danish Cultural Institute.
The publication explores how migration, forced displacement and political transformation have reshaped the cultural ecosystems of Armenia, Azerbaijan, Belarus, Georgia, Moldova and Ukraine. It brings together interdisciplinary perspectives from researchers and cultural practitioners, as well as the experience of organisations that have been directly working with these processes in recent years.
Ambasada Kultury is part of the ICON× network. For us, this publication grows out of the same field of cooperation: between independent cultural organisations, researchers, artists and civil society. It is important to us as part of a shared effort to maintain connections, support cultural rights and search for new forms of solidarity.
The Belarusian chapter was written by curator and activist Lizaveta Stecko. Her text, Belarusian DIY: How Culture Survives and is Reborn in Migration (2020–2025), looks at how independent Belarusian culture continues to exist in migration through self-organisation, mutual support, archives, research platforms, partnerships and independent initiatives.
The chapter pays particular attention to organisations and projects that have emerged or reconfigured themselves in response to the transformation of Belarusian independent cultural infrastructure. In this context, Ambasada Kultury is described as a horizontal network connecting artists, researchers and activists, and working through international partnerships, residencies, archival and research initiatives.
Among the initiatives of Ambasada Kultury, the text also mentions Open Muzej – a nomadic organisation and living archive dedicated to contemporary Belarusian art, museum memory and possible forms of institutional futures.
The publication captures how the Belarusian cultural field in migration has reorganised itself through networks, archival and research initiatives, community-based projects and international partnerships.
The publication is available to read and download via the link below:iconxnetwork.orgВыйшла міжнародная публікацыя сеткі ICON× пра культуру, міграцыю і перамяшчэнне ў краінах Усходняга суседства
Выйшла міжнародная публікацыя Displaced Culture(s): Migration, Displacement, and the Shifting Cultural Landscape(s) of the Eastern Neighbourhood Countries, падрыхтаваная ў межах дзейнасці ICON× – Independent Cultural Organisations Network.
ICON× – гэта сетка незалежных культурных арганізацый, якая стварае прастору для дыялогу, супрацы і абмену ведамі паміж даследчы:цаміі, маста:чкамі, актывіст:камі, прадстаўнікамі і прадстаўніцамі культурнай сферы і грамадзянскай супольнасці. Сетка працуе з культурнымі ініцыятывамі з краін Усходняга суседства і развіваецца ў супрацы з Danish Cultural Institute.
Публікацыя даследуе, як міграцыя, вымушанае перамяшчэнне і палітычныя трансфармацыі змянілі культурныя экасістэмы Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Яна аб’ядноўвае міждысцыплінарныя перспектывы даследчыкаў і культурных практыкаў, а таксама досвед арганізацый, якія з 2020 года непасрэдна працуюць з гэтымі працэсамі.
Ambasada Kultury ўваходзіць у сетку ICON×, і гэтая публікацыя вырастае з таго ж поля супрацы: паміж незалежнымі культурнымі арганізацыямі, даследчыкамі, мастакамі і грамадзянскай супольнасцю. Для нас яна важная як частка агульнай працы па захаванні сувязяў, падтрымцы культурных правоў і пошуку новых формаў салідарнасці.
Беларускі раздзел публікацыі падрыхтавала куратарка і актывістка Лізавета Сцяцко. Яе тэкст Belarusian DIY: How Culture Survives and is Reborn in Migration (2020–2025) прысвечаны таму, як беларуская незалежная культура пасля 2020 года працягвае існаваць у выгнанні праз самаарганізацыю, узаемную падтрымку, архівы, даследчыя платформы, партнёрствы і незалежныя ініцыятывы.
Асобная ўвага ў беларускім раздзеле надаецца арганізацыям і праектам, якія з’явіліся або перасабраліся пасля змянення незалежнай культурнай інфраструктуры ў Беларусі. У гэтым кантэксце Ambasada Kultury апісваецца як гарызантальная сетка, што злучае мастакоў і мастачак, даследчыкаў, даследчыц, актывістаў і актывістак і працуе з міжнароднымі партнёрствамі, рэзідэнцыямі, архіўнымі і даследчымі ініцыятывамі.
Сярод ініцыятыў Ambasada Kultury у тэксце таксама адзначаны Open Muzej – намадычная арганізацыя і жывы архіў пра сучаснае беларускае мастацтва, музейную памяць і магчымыя формы інстытуцыйнай будучыні.
Публікацыя фіксуе, як беларуская культурная сфера ў выгнанні перабудавалася ў сеткі, архіўныя і даследчыя ініцыятывы, супольнасныя праекты і міжнародныя партнёрствы.
Чытаць і спампаваць публікацыю можна па спасылцы ніжэй.iconxnetwork.org
Belarus as a Global Case: Art and Activism in Conditions of Risk
PerspAKTIV Final Art + Alumni + Networking-Event
Belarus as a Global Case: Art and Activism in Conditions of RiskApril 11, 2025 - April 25, 2025
PerspAKTIV
Authoritarian regimes are becoming more prevalent, and the number of artists who face the necessity of creating art under the risk of political or other forms of repression is growing around the world. In recent years, Belarus has become a symbol of the fight for freedom and human rights, and its artistic community, largely in exile after the events of 2020, serves as an excellent example for studying global trends related to artists at risk.
The PerspAKTIV event aims to showcase Belarusian contemporary art and to highlight the current Belarusian context as an example of the complex realities faced by cultural figures under political repression and forced migration. The event will not only discuss and reveal the challenges Belarusian artists face in conditions of political and social exile, but also explore the opportunities for artistic development and international integration, showing the positive perspective of art as a tool of adaptation and self-expression in new circumstances.
The program includes an exhibition of Belarusian contemporary art, concerts, performances, discussions and workshops.
The event is the Final Art + Alumni + Networking-Event of the residency project PerspAKTIV, implemented by RAZAM, Ambasada Kultury and Galeria Miejska Arsenał and funded by the German Federal Foreign Office, that has been launched in 2022 and has grown to a network of 33 cultural institutions in Germany and Poland supporting repressed Belarusian artists and cultural workers.
PerspAKTIV invites all those interested in the topic of ‘artists at risk’ to come and engage in dialogue, profit from the network's expertise, hear our alumni, and - most important - delve into the varied manifestations of Belarusian contemporary art presented during the event.
PROGRAM
April 11, 2025
Location 1: Ballhaus Prinzenallee, Prinzenallee 33, 13359 Berlin
12:00 		Panel discussion - Residencies as a remedy for artists-at-risk?
Location 2: Hotel Continental - Art Space in Exile, Elsenstr. 87, 12435 Berlin
17:00	Opening of collective exhibition “КРОПКА СХОДУ / VANISHING POINT” with participation of PerspAKTIV Alumni
18:00		Curatorial tour
19:00		“Rimma and me" dance project
April 12, 2025
Location 1: Ballhaus Prinzenallee, Prinzenallee 33, 13359 Berlin
A project by singer-poet Sveta Ben and electronic musician Sergey Novitsky, blending experimental electronics, trip-hop, psychedelics, noise guitars, trance and techno with piercing, visceral lyrics.
April 11 – April 25, 2025
Collective exhibition КРОПКА СХОДУ / VANISHING POINT
Participants: Sergei Belaoki, Aliaksandr Belsky, Rasalina Busel, Aliaksandr Kot-Zaitsau, Volha Savich, Varvara Sudnik (anonymously), Sasha Velichko
Curators: Volha Arkhipova, Ewelina Muraszkiewicz
Vernissage: 11.04.2025, 5 pm
Opening hours: Wednesday-Friday 16-18, Saturday-Sunday 16-20
Hotel Continental - Art Space in Exile
Elsenstraße 87, 12435 Berlin
Exhibition curator Volha Arkhipova:
“The presented exhibition is part of an ongoing movement shaping Belarusian art abroad. Artists from Belarus have the opportunity to express themselves within the international creative scene. Their personal experiences, shaped by difficult social and political conditions, are reflected in different forms of art—ranging from traditional and classical to conceptual and experimental. Each artist tells their own story, touching on themes that are understandable to everyone.
These themes include understanding, protest, borders, war, prison, and home. At the same time, they show how these ideas are not fixed—they can change, take on new meanings, or even turn into their opposites. Art not only makes us think about these things but also helps us find ways to move forward, showing the audience how to navigate a world where meanings seem lost.
Арыгінальны тэкст на беларускай мове:
Прадстаўленая экспазіцыя з'яўляецца часткай сучаснага руху, які адбываецца з беларускім мастацтвам за мяжой. Мастакі з Беларусі адтрымалі магчымасць выказвання ў межах міжнароднага творчага працэсу. Індывідуальны досьвед, які сфарміраваўся ў цяжкіх сацыяльных і грамадскіх умовах, праз розныя формы творчасці: ад класічных і традыцыйных да канцэптуальных і наваторскіх, па-свойму распавядае і прадстаўляе зразумелыя кожнаму тэмы. Гэта тэмы паразумення, пратэсту, памежжа, вайны, турмы і дома, і тым жа часам, умоўнасць гэтых тэм, прыклад таго, як устойлівыя паняцці зменьваюць сваю сутнасць і ператвараюцца ў сваю супрацлегласць. Мастацтва ня толькі прымушае нас думаць пра гэта, але і знаходзіць шляхі ратавання, паказвае гледачу, як магчыма адшукаць гэтыя арыентыры ва ўмовах страчаных сэнсаў. Адсюль і назва выставы “Кропка сходу” ‒ пошук таго месца, дзе сыходзяцца розныя накірункі і вынікі, месца даследвання. Якія намаганні прыкладваюць мастакі і якія знаходзяць вобразы ў гэтым асяродзі. Разважанні пра самаідэнтыфікацыю і змест ствараюць больш пытанняў, чым адказаў, бо гэта заўсёды жывы працэс, працэс салідарнасці і ўстойлівасці)
SIDE EVENTS EXHIBITION
Hotel Continental - Art Space in Exile
Elsenstraße 87, 12435 Berlin
April 13, 2025
2 pm - 4 pm Workshop with Aliaksandr Belsky on Mosaic techniques (this workshop will be held in German and Russian languages).
April 18, 2025
April 24, 2025 - Finissage
18 pm Artist talk with Sasha Velichko (English)
Performance Brothers at Ballhaus Prinzenallee
PerformanceBrothers at Ballhaus Prinzenallee
10.02.2025PerspAKTIV
On February 18, 2025, at 19:00, at Ballhaus Prinzenallee in Berlin, as part of the PARANORMA program, PerspAKTIV's resident artist Gleb Kovalski will present Brothers—a performance reflecting on connection, displacement, and loss.
Created in collaboration with Kiryl Masheka, the project is based on their personal experiences of exile and imprisonment. Through movement and storytelling, "Brothers" explores the challenges of migration, the fragility of freedom, and the search for healing. The performance brings attention to the complexities of maintaining human connections across distances and the personal and collective struggles of those affected by repression and forced displacement.
The event is open to the public on a donation basis (from 5€). We invite everyone interested in contemporary performance art and socially engaged artistic expression to attend.
The project PerspAKTIV supports Belarusian artists in exile, providing them with a space for artistic development and exchange. It is implemented by RAZAM, Ambasada Kultury, and Galeria Miejska Arsenał, with financial support from the German Federal Foreign Office.