We are open and seek to build new connections across different fields of culture, science and other disciplines. We believe in the power of interconnectedness and horizontal entanglement that brings synergies, insights and creates new experiences.
Мы адкрытыя і імкнемся будаваць новыя сувязі ў розных галінах культуры, навукі і іншых дысцыплін. Мы верым у сілу ўзаемасувязі і гарызантальнай заблытанасці, якая прыносіць сінэргію, разуменне і стварае новы вопыт.
We are | Mы
Ambasada Kultury – is the initiative of Belarusian culture workers and activists. Here are our main focuses at the moment: Community. We support and develop connections within and outside Belarusian cultural community, promoting cooperation and collaboration of artists and activists from different fields of culture. Fields and interconnections. We are open and seek to build new connections across different fields of culture, science and other disciplines. We believe in the power of interconnectedness and horizontal entanglement that brings synergies, insights and creates new experiences. Contemporary art and culture. Our passion and key interest, a way to reflect and analyze processes that are happening in nowadays Belarus and beyond, through artistic practices, research, exchange and implementation of artistic projects. We strive to be part of the global processes and community, an element of the pattern that spreads across knowledge fields, time, locations and experiences. We see ourselves as nomads, non-localized culture ambassadors that are radically open to the Other, unknown, and unexpected.
︎︎︎ More info
Ambasada Kultury – гэта ініцыятыва дзеячак Беларускай культуры. Нашы асноўныя акцэнты на дадзены момант: Супольнасць. Мы падтрымліваем і развіваем сувязі ўнутры і па-за межамі беларускай культурнай супольнасці, спрыяючы супрацоўніцтву і калабарацыі мастакоў і актывістаў з розных галін культуры. Палі і ўзаемасувязі. Мы адкрытыя і імкнемся будаваць новыя сувязі ў розных галінах культуры, навукі і іншых дысцыплін. Мы верым у сілу ўзаемасувязі і гарызантальнай заблытанасці, якая прыносіць сінэргію, разуменне і стварае новы вопыт. Сучаснае мастацтва і культура. Наша захапленне і ключавы інтарэс, спосаб адлюстравання і аналізу працэсаў, якія адбываюцца ў сучаснай Беларусі і за яе межамі, праз мастацкія практыкі, даследаванні, абмен і рэалізацыю мастацкіх праектаў. Мы імкнемся быць часткай глабальных працэсаў і супольнасці, элементам патэрну, які распаўсюджваецца па галінах ведаў, часе, месцах і вопыце. Мы бачым сябе качэўнікамі, нелакалізаванымі культурнымі амбасадарамі, радыкальна адкрытымі да Іншага, невядомага і нечаканага.
︎︎︎ Больш інфа
The project was initiated by a group of Belarusian professionals and experts in the sphere of contemporary art. Our goal is to create an open public museum focused on research, archiving, preservation, support, development and demonstration of Belarusian contemporary art. Perceiving museum as a process and a community, as a joint experience of practicing public history and a way of understanding the world as well as respecting art/culture as a right of every person the team sees and develops the Open Muzej (OM) as a nomadic infrastructure.
Праект ініцыяваны групай беларускіх прафесіянала:к і эксперта:к у сферы сучаснага мастацтва. Наша мэта — стварыць адкрыты публічны музей, арыентаваны на даследаванне, архіваванне, захаванне, падтрымку, развіццё і дэманстрацыю беларускага сучаснага мастацтва. Успрымаючы музей як працэс і супольнасць, як сумесны вопыт практыкі публічнай гісторыі і спосабу разумення свету, а таксама паважаючы мастацтва/культуру як права кожнага чалавека, каманда бачыць і развівае Open Muzej (OM) як качавую інфраструктуру.
THE INTERNATIONAL COALITION OF CULTURAL WORKERS IN SOLIDARITY WITH UKRAINE antiwarcoaltion.art is an open online platform that collects, shares and distributes statements against war created by artists from all over the world. Driven by the Russian aggression and war against Ukraine, this platform presents an opportunity to protest against war, dictatorship, and authoritarianism. It is an opportunity to express solidarity with those in Ukraine who are affected by the Russian military aggression, and with those resisting colonial, patriarchal, imperialistic, and political repressions and terror elsewhere.
THE INTERNATIONAL COALITION OF CULTURAL WORKERS IN SOLIDARITY WITH UKRAINE antiwarcoaltion.art – гэта адкрытая анлайн-платформа, якая збірае, дзеліцца і распаўсюджвае выказванні супраць вайны, створаныя маста:чкамі з усяго свету. Абумоўленая расейскай агрэсіяй і вайной супраць Украіны, гэтая платформа дае магчымасць пратэставаць супраць вайны, дыктатуры і аўтарытарызму. Гэта магчымасць выказаць салідарнасць з тымі ва Украіне, хто пацярпеў ад расійскай ваеннай агрэсіі, і з тымі, хто супраціўляецца каланіяльным, патрыярхальным, імперыялістычным і палітычным рэпрэсіям і тэрору ў іншых месцах.
EVAA project – Environmental Visual Audio Art project – strives to create a field for dialogue and reflection of environmental activists, artists and audience. Plein airs, exhibitions and festivals of contemporary art are our core activities. The mission of the EVAA project is to give back to people the understanding and feeling that we are neither masters nor guests in this world, but a part of it.
EVAa project – Environmental Visual Audio art project – гэта праект, галоўнай мэтай якога стала стварэнне поля для дыялогу і рэфлексіі экалагічных актывіста:к, маста:чак і гледач:ак. Ядро нашай дзейнасці складаюць пленэры, выставы і фестывалі сучаснага мастацтва. Місія EVAa project – вяртаць людзям разуменне і адчуванне, што мы не гаспадары і не госці ў гэтым свеце, а яго частка.
The project is aimed at support and assistance in professional development and continuation of activities for artists and cultural workers from Belarus. The PerspAKTIV team is working on creating and expanding a sustainable network of partner organizations from Germany and Poland to provide Belarusian artists and cultural workers with safe conditions for creative realization and involvement in the European cultural context. We strive to direct residents to those organizations in which they can maximize their potential, receive professional support in the development of their projects, taking into account the specifics of each person's professional activity.
Праект накіраваны на падтрымку і дапамогу ў прафесійным развіцці і прадаўжэнні дзейнасці для мастакоў і работнікаў культуры з Беларусі. Каманда PerspAKTIV працуе над стварэннем і пашырэннем устойлівай сеткі партнёрскіх арганізацый з Германіі і Польшчы для прадастаўлення беларускім мастакам і работнікам культуры бяспечных умоў для творчай рэалізацыі і ўцягнутасці ў еўрапейскі культурны кантэкст. Мы імкнемся накіроўваць рэзідэнтаў менавіта ў тыя арганізацыі, у якіх яны максімальна могуць раскрыць свой патэнцыял, атрымаць прафесійную падтрымку ў развіцці сваіх праектаў, улічваючы спецыфіку прафесійнай дзейнасці кожнага.
Ambasada Kultury invites artists and curators from the ArtProspect network and from the US, working with various problems and issues that we are facing now on a global scale. We are organizing a month-long residency in Berlin. Together with Berlin's cultural and academic representatives, we discover the local art scene, establish new connections and professional exchanges, and organize public events presenting the results of the residency.
Ambasada Kultury запрашае мастакоў і куратараў з сеткі ArtProspect і з ЗША, якія працуюць з рознымі праблемамі і пытаннямі, з якімі мы сутыкаемся зараз у глабальным маштабе. Мы арганізуем месячную рэзідэнцыю ў Берліне. Сумесна з берлінскімі прадстаўнікамі культуры і навукі мы адкрываем для сябе мясцовую мастацкую сцэну, усталёўваем новыя сувязі і ажыццяўляем прафесійны абмен, а таксама арганізуем публічныя мерапрыемствы, якія прадстаўляюць вынікі рэзідэнцый.