Эпізод "Музей і войны" падкаста ОМ прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які штогод адзначаецца 18 траўня. У першай частцы гутарым з мастацтвазнаўцай Вольгай Балашовай і культурніцкай менеджаркай Юліяй Гнат – сузаснавальніцамі грамадскай арганізацыі “Музей сучаснага мастацтва” і інстытуцыі Ukrainian Museum of Contemporary Art (UMCA). Госцямі другой часткі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія бяруць удзел у развіцці плафтормы antiwarcoalition.art – Міжнароднай кааліцыі культпрацаўні:ц у салідарнасці з Украінай.
Гэты эпізод з'яўляецца часткай шырокага праекта Open Muzej, накіраванага на стварэнне даследчага і музейнага асяроддзя, якое аб'ядноўвае спецыялістаў і спецыялістак з розных краін і культур. У наступных эпізодах абяцаюцца новыя аспекты, такія як роля музеяў у грамадстве і падтрымка салідарнасці ў складаных умовах.
Выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox. Новыя эпізоды падкаста будуць выходзіць кожныя два тыдні. Тэзісы і карысныя спасылкі на дадатковыя матэрыялы да першага выпуску будуць апублікаваны ў Instagram праекта. Сачыце за абнаўленнямі, падпісвайцеся на падкаст "ОМ: Open Muzej", апускайцеся ў сучаснае мастацтва і культуру Беларусі.
Партнёры праекту: Ambasada Kultury, KALEKTAR, EVAa project
Паслухаць падкаст можна на платформах:
︎ Apple Podcasts
︎ Castbox
︎ Google Podcasts
︎ Spotify
Карысныя спасылкі да эпізоду:
1. Хроніка падзей і прафесійных дыскусій наконт ідэі стварэння ва Украіне музея сучаснага мастацтва
2. Архіў мастацтва ваеннага стану
3. Мікіта Кадан - гісторыя мастацтва і мастацтва гісторыі.
4. Сяргей Кірушчанка. М-21: аб стварэнні мастацкага музея XXI стагоддзі ў Менску