Artist talk of Tatiana Grigorenko
29.04.2024
Art Prospect residency
MiCT Roof
Berlin
Ambasada Kultury запрашае на сустрэчу з Таццянай Грыгарэнкай — амерыканскай мастачкай у рэзідэнцыі, арганізаванай у партнёрстве і пры падтрымцы CEC ArtsLink (https://www.facebook.com/cecartslink), якая адбудзецца 3 мая ў 19:00 ў прасторы MiCT Roof па адрасе Brunnenstraße 9, 10119, Berlin.
У рамках арт рэзідэнцыі ў Берліне Таццяна працягне сваю працу над праектам Small Acts of Sabotage, заснаваным на анекдатычных апавяданнях аб паўсядзённым індывідуальным супраціве ў савецкі час. Больш канкрэтна — на тым, як калектыўная памяць уплывае на палітычныя і рэпрэсіўныя сістэмы ў сучасным грамадстве. Праект ствараецца як відэаінсталяцыя, якая складаецца з асабістых успамінаў удзельнікаў і ўдзельніц, аб'яднаных у архіў вуснай гісторыі з мэтай фіксацыі і захавання стратэгій і метадаў супраціву сістэмам прыгнёту савецкага перыяду, і забытай ненапісанай гісторыі. Мы запрашаем вас стаць часткай гэтага праекту.
Мастацкая практыка Таццяны Грыгарэнкі засяроджана на адносінах паміж чалавекам і яго светам у рамках усёабдымнага сацыяльна-палітычнага кантэксту. Таццяна нарадзілася ў ЗША у сям'і савецкіх палітычных дысідэнтаў і гісторыя, асабліва яе рэпрэзентацыя, займае цэнтральнае месца ў яе працах. Мастачку цікавіць, як чалавек перамяшчаецца і ў канчатковым выніку вызваляе сваё цела, ідэнтычнасць і памяць ад кантэксту наканаваных сацыяльных мадэляў і "афіцыйных" гісторый, дыскурсаў і гегеманісцкіх наратываў.
Выкарыстоўваючы калаж, фатаграфію, скульптуру і відэа, мастачка даследуе ролю выявы ў канструяванні гісторыі і вывучае розныя стратэгіі бунту і супраціву, ператвараючы гегеманісцкае маніпуляванне рэальнасцю ў творчы акт супрацьстаяння.
Падчас сустрэчы мастачка раскажа пра свае работы, працэс стварэння і пашырэння відэаархіва Small Acts of Sabotage і магчымасці прыняць удзел у праекце.
We are pleased to present the results of the meeting at MiCT Roof with Tatiana Grigorenko, the American artist-in-residence at Ambasada Kultury. This residency and event were organized in collaboration with and supported by CEC ArtsLink @cec_artslink.
During the presentation, Tatiana discussed her completed projects, the creative process behind expanding the Small Acts of Sabotage video archive, and ways to get involved in this project with representatives of the Berlin arts and culture community.We extend our thanks to Tatiana, MiCT Roof, and all participants.
Трэцяга траўня ў прасторы MiCT Roof адбылася сустрэча з Таццянай Грыгарэнкай — амерыканскай мастачкай у рэзідэнцыі Ambasada Kultury, арганізаванай у партнёрстве і пры падтрымцы CEC ArtsLink (https://www.facebook.com/cecartslink)
У рамках сустрэчы, Таццяна распавяла прадстаўнікам і прадстаўніцам творчай супольнасці ў Берліне пра рэалізаваныя праекты, працэс стварэння і пашырэння відэаархіва Small Acts of Sabotage і магчымасці ўдзелу ў гэтым праекце.
Паглядзець працы мастачкі і даведацца пра іх больш можна на сайце www.tatianagrigorenko.com.

Dear friends, we present you the results of the meeting at MiCT Roof with Tatiana Grigorenko, American artist-in-residence at Ambasada Kultury. The residency and event are organised in collaboration and with support of CEC ArtsLink. (https://www.facebook.com/cecartslink)
During the presentation, Tatiana shared her thoughts with the Berlin arts and culture community representatives, talking about her realised projects, the creative process behind the expansion of the Small Acts of Sabotage video archive, and opportunities to get involved in this project.
To view the artist’s portfolio and delve deeper into her work, please visit www.tatianagrigorenko.com.