Residecy program 





© Dan Perjovschi: NOW / FUTURE, ArtsLink International Fellow 1995, Drawing on paper, 2021



En Through our residency programmes, we bring together artists, curators and researchers from different countries and disciplines, creating space for artistic research, cultural exchange and long-term collaboration.

We organise residencies independently and in partnership with cultural institutions, organisations and initiatives in different countries. Depending on the programme and its context, residencies may take place in Berlin or in collaboration with our international partners elsewhere.

Our approach focuses not on the production of finished artworks, but on meaningful encounters, shared learning and the development of professional relationships. We create opportunities to connect with local cultural scenes through meetings with artists and cultural practitioners, studio visits, institutional introductions and informal exchange.

We welcome practices exploring cultural translation, migration, collective memory, archives, socially engaged art, artistic research and collaborative methodologies. Alongside organised activities, residents have time for independent research, developing their own practice and exploring new contexts.


Праз свае рэзідэнцыйныя праграмы мы аб'ядноўваем мастакоў і мастачак, куратараў і кураторкаў, даследчыкаў і даследчыц з розных краін і прафесійных сфер, ствараючы прастору для мастацкіх даследаванняў, культурнага абмену і доўгатэрміновага супрацоўніцтва.

Мы арганізуем рэзідэнцыі самастойна, а таксама ў партнёрстве з культурнымі інстытуцыямі, арганізацыямі і ініцыятывамі ў розных краінах. У залежнасці ад праграмы і яе кантэксту рэзідэнцыі могуць праходзіць у Берліне або рэалізоўвацца сумесна з нашымі міжнароднымі партнёрамі ў іншых месцах.

У аснове нашага падыходу — не стварэнне завершаных мастацкіх твораў, а значныя сустрэчы, абмен досведам і фарміраванне прафесійных сувязяў. Мы ствараем магчымасці для знаёмства з мясцовымі культурнымі асяроддзямі праз сустрэчы з мастакамі і прадстаўнікамі культурнай сферы, візіты ў майстэрні, знаёмства з культурнымі інстытуцыямі і нефармальны абмен.

Нас асабліва цікавяць практыкі, звязаныя з культурным перакладам, міграцыяй, калектыўнай памяццю, архівамі, сацыяльна ангажаваным мастацтвам, мастацкімі даследаваннямі і калабаратыўнымі метадамі працы. Разам з арганізаванай праграмай удзельнікі і ўдзельніцы маюць час для самастойных даследаванняў, развіцця ўласнай практыкі і знаёмства з новымі кантэкстамі.




Partners | Партнёры



CEC Artslink
cecartslink.org

ArtProspect
artprospect.org





News by Residecy program | Навіны рэзідэнцый


We are | Мы 
We live | Мы жывем:
︎Оpen Muzej
︎Antiwarcoalition.art
︎EVAa project
︎PerspAKTIV
︎CEC Artslink

News | Навiны
Search | Пошук
︎   ︎   ︎