Artists in Conversation: сустрэча з Умідай Ахмедавай, Алегам Карпавым і Міхаілам Гуліным
8 ліпеня 2026, 19:00
Pickle Bar
Stephanstraße 11, 10559 Berlin

Ambasada Kultury і Pickle Bar запрашаюць на сустрэчу artists in conversation з удзельнікамі гасцявой рэзідэнцыі Ambasada Kultury, якая рэалізуецца пры падтрымцы Summa Atrium Foundation: Умідай Ахмедавай, Алегам Карпавым і беларускім мастаком у эміграцыі Міхаілам Гуліным, які выступіць мадэратарам размовы.
Праз прэзентацыю сваіх прац і мастацкіх практык мастакі паразважаюць пра памяць, міграцыю, мастацкую практыку і ролю мастацтва ў асэнсаванні часу, у якім мы жывём.
Уміда Ахмедава і Міхаіл Гулін знаёмыя ўжо шмат гадоў. Іх першая сустрэча адбылася падчас міжнароднага мастацкага праекта ва Уладзікаўказе. Сёння гэтая размова працягваецца ўжо ў новым кантэксце – у Берліне. Нягледзячы на розныя мастацкія метады - ад дакументальнага кіно і фатаграфіі да канцэптуальнага мастацтва, перформансу і інсталяцыі, – усіх удзельнікаў аб'ядноўвае імкненне зразумець, як мастацтва дапамагае гаварыць пра сучаснасць.


Уміда Ахмедава і Алег Карпаў – адны з найбольш вядомых прадстаўнікоў сучаснага мастацтва Узбекістана. Іх шматгадовая супольная практыка аб'ядноўвае дакументальнае кіно, фатаграфію і візуальную антрапалогію. Іх працы даследуюць памяць, традыцыі, гендарныя ролі, паўсядзённасць і сацыяльныя трансфармацыі постсавецкага грамадства.
Больш за дваццаць гадоў мастакі ствараюць фільмы і фотапраекты, прысвечаныя жыццю Узбекістана. Іх працы былі прадстаўлены на міжнародных біенале, фестывалях і выставах, а таксама ўвайшлі ў калекцыі Stedelijk Museum (Амстэрдам) (https://www.stedelijk.nl/en) і Kunstkamera (Санкт-Пецярбург) (https://www.kunstkamera.ru/en/).

Міхаіл Гулін – беларускі канцэптуальны мастак, які жыве і працуе ў Германіі. У сваёй практыцы ён працуе з жывапісам, перформансам, відэа і інсталяцыяй, а таксама займаецца куратарскай дзейнасцю. У апошнія гады ў цэнтры яго ўвагі знаходзяцца тэмы палітычных рэпрэсій, вымушанай міграцыі, бачнасці і культурнага перакладу ў постсавецкім і еўрапейскім кантэкстах. Яго апошнія праекты прысвечаныя феномену постпраўды і даследуюць зменлівыя межы паміж рэальнасцю і яе рэпрэзентацыяй.
Працы Міхаіла Гуліна былі прадстаўлены на міжнародных выставах, у тым ліку ў Japanisches Palais (Дрэздэн) (https://www.skd.museum/en/visit/japanisches-palais/), HAU Hebbel am Ufer (Берлін) (https://www.hebbel-am-ufer.de/en), Mystetskyi Arsenal (Кіеў) (https://artarsenal.in.ua/en/) і Цэнтры сучаснага мастацтва (Торунь) (https://csw.torun.pl/en/).
Сустрэча пройдзе на рускай мове з перакладам на англійскую.
Падзея ў Facebook

