Berlinsk: Another City, Another Life
final presentation of residency results
Sasha Razor and Nadia Sayapina
БЕРЛІНСК:
ІНШЫ ГОРАД,
IНШАЕ ЖЫЦЦЁ
09.08.2022
Art Prospect residency
Razam Kunst
Berlin
As part of her residencies, American researcher and curator Sasha Razor investigated the waves of migration of Belarusian intellectuals to Berlin in the 20th and early 21st centuries, mapping "Belarusian" places in Berlin. Belarusian artist Nadia Sayapina continued her work on the project "Temporality"

9 жнiўня, 18:00 - 22:00
Надзя Саяпiна / Саша Рейзар / Дзьмітрый Строцаў / REFUM / Аляксандер Камароў / Аляксандр Бельскi
У аўторак, 9 жніўня, Ambasada Kultury у партнёрстве з Razam Kunst, ABA i CEC Artslink запрашае усіх зацікаўленых далучыцца да сумеснага даследвання горада i падзяліцца сваім асабістым досведам міграцыі і жыцця ў новых абставінах праз узаемадзеянне з сучасным беларускім мастацтвам.
ПРАГРАМА
18-18:30
Амбіент сэт:
Гукавыя краявіды хвалевых абстракцый
REFUM
18:30 - 19:00
Kароткая прэзентацыя рэзідэнскай праграмы Art Prospekt
Ambasada Kultury, Надзя Саяпiна і Саша Рейзар
19:00 - 19:30
Паэтычнае чытанне
Дзьмітрый Строцаў
20:30 - 21:00
Паказ Фільма
Palipaduazennije (2013)
Аляксандер Камароў
18:00 – 21:00
ТЭМПАРАЛЬНАСЦЬ / ВЫСТАВА НАДЗI САЯПIНАЙ
Выстава звяртаецца да аб'ектаў-сімбалаў, якія адлюстроўваюць пачуццё часовасці, з якім сутыкаюцца людзі ў вымушанай міграцыі. Тут звыклыя прадметы перастаюць быць сімбаламі камфорту, падарожжаў, адкрыццяў, прыемных успамінаў. Яны становяцца вобразамі непрыемнай часовасці і застылага жыцця, якое стаіць у кутку і чакае.
18:00 – 21:00
Воркшоп
BERLINSK / COMMUNITY MAP
Даследчыца i куратарка Саша Рейзар запрашае мастакоў, актывістаў і чальцоў суполкі далучыцца да воркшопу па картаграфаванню Беларускага Берліна. Праект спалучае элементы картаграфавання супольнасці, унітарнага ўрбанізму і спекулятыўнага дызайну и вызначае сабой горад, якi ўяўляюць сабе звязаныя с Беларуссю мастакі, актывісты і выгнаннікі.
18:00 – 21:00
Воркшоп
I❤️MY OWN BERLIN / НЕТУРЫСТЫЧНЫЯ СУВЕНIРЫ
Як мы адаптуемся да іншага горада, знаходзім у ім свае месцы, ствараем сістэму каардынат свайго новага дома? Чаго нам бракуе, што цяжка папоўніць? У рамках воркшопа мы адкрыем для сябе і падорым адзін аднаму месцы, словы і пачуццi ў выглядзе сувеніраў, якія захоўваюць «іншую» памяць перасялення, адаптацыі, вывучэння ды прысваення гарадской прасторы.
18:00 - 21:00
Майстар-клас па тэхниіцы шаўкаграфіі з Аляксандрам Бельскім
Беларускі мастак Аляксандр Бельскі запрашае стварыць разам аўтарскія прынты ў тэхніцы шоўкаграфіі з выявамі твораў сучаснага мастацтва і блізкімі кожнаму беларусу словамі і сімваламі.
ФОТА















ПАРТНЁРЫ
Ambasada Kultury / Razam Kunst
ABA https://airberlinalexanderplatz.de
ART PROSPECT https://www.artprospect.org
CEC ArtsLink https://www.cecartslink.org
УДЗЕЛЬНІ:ЦЫ
Надзя Саяпіна беларуская мастачка, аўтарка праектаў, арт-цютарка. У рамках рэзідэнцыі Art Prospekt працягвае даследаванне вымушанай міграцыі, распачатае ў 2021 годзе ў рамках праекта “Ліст да маці”. Працуе над новым цыклам “I❤️my own spot”.
Саша Рэйзар — беларуска-амерыканская даследчыца і куратарка. Вывучае беларускую міграцыю ў Берліне у рамках рэзідэнцыі Art Prospekt, якую праводзіць Ambasada Kultury.
REFUM
музыка, кампазітар, жывы выканаўца.
Займаецца імправізацыйнай і эксперыментальнай музыкай.
Дзьмітрый Строцаў
беларускі паэт і выдавец, у 2021 годзе атрымаў прэмію імя Курта Тухольскага ад Шведскага ПЭН-клуба.
Аляксандер Камароў мастак, сузаснавальнік і арт дырэктар праграмы мастацкіх даследванняў і міжнароднай рэзідэнцыі Air Berlin Alexanderplatz.
Аляксандр Бельскi - мастак, рэстаўратар, працуе ў тэхніках жывапісу і постмадернiсткага калажа. З нядаўняга часу жыве і працуе ў Берліне.