Цiзер:
ОM Podcast
Скажыце "ОМ": запуск падкаста пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open Muzej
7.12.2023
ОM Podcast
Праект Open Muzej (OM) паведамляе аб запуску аднайменнай серыі падкастаў “ОМ”, і запрашае слухачоў і слухачак у займальнае падарожжа па сусвеце сучаснага беларускага мастацтва.
Вядучы падкаста, Багдан Хмяльніцкі, разам з гасцямі абмяркуе ролю музеяў у кантэксце актуальных тэм, такіх як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Пачынаючы ад гістарычных падзей і да сучасных рэалій, ад лакальных аспектаў да глабальных тэндэнцый — каманда праекта будзе асвятляць падзеі і феномены, якія фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры на дадзены момант 🌞
Партнёры праекта: Ambasada Kultury, KALEKTAR, EVAa project.
Каманда праекта Open Muzej (OM): Ганна Чыстасердава, Ірына Кон, Валянціна Кісялёва, Сяргей Шабохін. Пры ўдзеле Юліі Бардун і Антаніны Сцебур.
Паслухаць падкаст можна на платформах: