Першы выпуск падкаста Open Muzej — частка аднайменнай ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі — выйшаў сёння на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox.
Назва Open Muzej (OM) сімвалічна адлюстроўвае ідэю адкрытасці і шматмоўя. Open Muzej — гэта не толькі праект, але і працэс, які звяртае ўвагу прафесійнай супольнасці і грамадскасці ў працэс асэнсавання сучаснага беларускага мастацтва. Падкаст ахоплівае шырокі спектр тэм, пачынаючы ад лакальных гісторый да глабальных тэндэнцый, падаючы слухачам поўны і глыбокі агляд падзей, якія фарміруюць кантэкст сучаснага беларускага мастацтва тут і зараз.
У першым выпуску падкаста Open Muzej яго вядучы, культурны актывіст Багдан Хмяльніцкі, гутарыць з рабочай групай праекта, якая ініцыявала стварэнне грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі. Сваім бачаннем філасофіі і канцэпцыі Open Muzej дзеляцца стваральнікі праекта — сузаснавальніцы Ambasada Kultury Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, cузаснавальнiк i галоўны рэдактар партала Kalektar Сяргей Шабохін. У ходзе размовы абмяркоўваюцца неабходнасць стварэння музея на дэмакратычных каштоўнасных падставах, захаванне і доступ да культурнай спадчыны ва ўмовах геаграфічнай раскіданасці беларуса_к, закранаюцца такія выклікі як абмежаваная бачнасць беларускага мастацтва ў сусветным кантэксце і раздробленасць прафесійнага асяроддзя. Адзначым, што праект Open Muzej створаны на валанцёрскіх пачатках. Запускам падкаста стваральнікі запрашаюць да абмеркавання, са-ўдзелу і супрацоўніцтва ў рэалізацыі гэтай ініцыятывы.
Паслухаць падкаст можна на платформах:
︎ Apple Podcasts
︎ Castbox
︎ Google Podcasts
︎ Spotify
Карысныя спасылкі да першага эпізоду:
︎︎︎ Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва Kalektar
︎︎︎ Амбасада культуры
︎︎︎ Праект ZBOR
︎︎︎ Сяргей Кірушчанка
︎︎︎ Аляксей Талстоў
︎︎︎ Інстытуцыйная крытыка ў Беларусі. Артыкул Антаніны Сцебур