
Другі выпуск падкаста Open Muzej (ОМ) – частка аднайменнай ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі - выйшаў сёння на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox.
Назва Open Muzej (ОМ) сімвалічна адлюстроўвае ідэю адкрытасці і мультымоўнасці. Open Muzej – гэта не толькі праект, але і працэс, які далучае прафесійную супольнасць і шырокую грамадскасць у працэс асэнсавання сучаснага беларускага мастацтва. Падкаст ахоплівае шырокі спектр тэм, пачынаючы ад унікальных лакальных гісторый да глабальных тэндэнцый, даючы слухачам поўны і глыбокі агляд падзей, якія фарміруюць унікальны кантэкст сучаснага беларускага мастацтва тут і зараз.
У другім эпізодзе падкасьце Open Muzej эксперткі абмяркоўваюць станаўленне і эвалюцыю канцэпцыі "музей" ва ўмовах сучаснасці. У цэнтры ўвагі — адпаведнасць музеяў выклікам нашага часу і пошукі альтэрнатыўных форм і зместу.
Госці праграмы — Аксана Карпавец, куратарка і даследчыца, а таксама Ірына Кон, даследчыца і куратарка, член праектнай групы Open Muzej. Разам яны дзеляцца мноствам прыкладаў розных падыходаў і фарматаў, якія выкарыстоўваюцца музейнымі інстытутамі ў Беларусі, Украіне, ЗША і Францыі.
Тэмы, якія абмяркоўваюцца, уключаюць у сябе перспектывы мадэрнізацыі музеяў, патэнцыял віртуальных і візуальных калекцый, а таксама з'ява пост-музеяў. Аксана і Ірына дзеляцца сваімі ведамі і вопытам, разглядаючы магчымасці развіцця і пераўтварэння музейнай сферы.
Гэты эпізод з'яўляецца часткай шырокага праекта Open Muzej, накіраванага на стварэнне даследчага і музейнага асяроддзя, якое аб'ядноўвае спецыялістаў і спецыялістак з розных краін і культур. У наступных эпізодах абяцаюцца новыя аспекты, такія як роля музеяў у грамадстве і падтрымка салідарнасці ў складаных умовах.
Выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox. Новыя эпізоды падкаста будуць выходзіць кожныя два тыдні.
Тэзісы і карысныя спасылкі на дадатковыя матэрыялы да першага выпуску будуць апублікаваны ў Instagram праекта. Сачыце за абнаўленнямі, падпісвайцеся на падкаст "ОМ: Open Muzej", апускайцеся ў сучаснае мастацтва і культуру Беларусі.
Партнёры праекту: Ambasada Kultury, KALEKTAR, EVAa project
Рабочыя мовы ў падкасьце: руская і беларуская.
Паслухаць падкаст можна на платформах:
︎ Apple Podcasts
︎ Castbox
︎ Google Podcasts
︎ Spotify
Карысныя спасылкі да другога эпізоду:
Міжнародная рада музеяў ICOM.
Выстава “Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супрацiў”.
Аляксей Барысёнак, Сяргей Шабохін апісваюць працу “Нічога няма” і аднаўляюць гісторыю пра тое, якім чынам фрагмент серыі з 9 графічных лістоў стаў аўтаномным мастацкім выказваннем і каментаром да цэлага дзесяцігоддзя беларускага сучаснага мастацтва.