Трэці эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах.
У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям.
Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву.
Гэты эпізод з'яўляецца часткай шырокага праекта Open Muzej, накіраванага на стварэнне даследчага і музейнага асяроддзя, якое аб'ядноўвае спецыялістаў і спецыялістак з розных краін і культур. У наступных эпізодах абяцаюцца новыя аспекты, такія як роля музеяў у грамадстве і падтрымка салідарнасці ў складаных умовах.
Выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox. Новыя эпізоды падкаста будуць выходзіць кожныя два тыдні. Тэзісы і карысныя спасылкі на дадатковыя матэрыялы да першага выпуску будуць апублікаваны ў Instagram праекта. Сачыце за абнаўленнямі, падпісвайцеся на падкаст "ОМ: Open Muzej", апускайцеся ў сучаснае мастацтва і культуру Беларусі.
Партнёры праекту: Ambasada Kultury, KALEKTAR, EVAa project
Паслухаць падкаст можна на платформах:
︎ Apple Podcasts
︎ Castbox
︎ Google Podcasts
︎ Spotify
Карысныя спасылкі да эпізоду:
1. Сяргей Шабохін гутарыць з Антанінай Сцебур і Аляксеям Барысёнкам аб выставе "Тое, што парушана, стае адчувальным. Інфраструктуры і салідарнасць за межамі постсавецкіх умоў", іх куратарскім супрацоўніцтве, планах і аспектах салідарнасці і клопату ў актуальных гістарычных абставінах.
2. Марына НАПРУШКІНА: «Уцекачы для Еўропы - гэта шанец змяніцца да лепшага». Інтэрв'ю.
3. Мадзіна Тластанава аб тым, што такое дэкаланіяльнасць, у чым адрозненне гэтага тэрміна ад посткаланіяльнасці і аб досведзе ў якім перасякаюцца савецкае і каланіяльнае быцця.
4. Тэкст «Праблемнага калектыва» аб павільёне Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам, спраектаванага Алексантэры Ахола-Вало да Першай усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы 1930 г.
5. Размова з Клэр Бішоп аб радыкальнай музеалогіі і палітыцы глядацтва.
6. Пра музей гісторыі прафсаюзнага руху ў Менску.