Чацвёрты эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах.
У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям.
Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву.
Гэты эпізод з'яўляецца часткай шырокага праекта Open Muzej, накіраванага на стварэнне даследчага і музейнага асяроддзя, якое аб'ядноўвае спецыялістаў і спецыялістак з розных краін і культур. У наступных эпізодах абяцаюцца новыя аспекты, такія як роля музеяў у грамадстве і падтрымка салідарнасці ў складаных умовах.
Выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox. Новыя эпізоды падкаста будуць выходзіць кожныя два тыдні. Тэзісы і карысныя спасылкі на дадатковыя матэрыялы да першага выпуску будуць апублікаваны ў Instagram праекта. Сачыце за абнаўленнямі, падпісвайцеся на падкаст "ОМ: Open Muzej", апускайцеся ў сучаснае мастацтва і культуру Беларусі.
Партнёры праекту: Ambasada Kultury, KALEKTAR, EVAa project
Паслухаць падкаст можна на платформах:
︎ Apple Podcasts
︎ Castbox
︎ Google Podcasts
︎ Spotify
Карысныя спасылкі да эпізоду:
1. Сайт выставачнага праекту «If disrupted, It becomes tangible». Куратары Антаніна Сцебур, Аляксей Барысёнак.
2. Інтэрв’ю з Ігарам Саўчанкай для партала Znyata. Цыкл «Сустрэчы з легендамі».
3. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра арт-групу «Беларускі клімат».
4. Персанальны сайт Артура Клінава.
5. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра праект «Горад сонца».
6. Unstraight Museum.
7. Праект Blyzkist Марыі Бэбурыі і Тараса Гэмбіка.
8. Зое Леанард ‘I Want a Dyke For President’.