
У пятым эпізодзе падкаста ОМ даследуем ролю музеяў і культурніцкіх інстытуцый у падтрымцы мастакоў ды мастачак з досведам міграцыі. Гасцямі выпуску сталі міждысцыплінарная мастачка Надзя Саяпіна, а таксама куратарка Марыя Бебурыя і працаўнік культуры, перформер Тарас Гэмбік – сузаснавальнікі SDK Słonecznik і калектыва Близькисть у Варшаве. Разам мы абмеркавалі выклікі, што паўстаюць перад творцамі падчас адаптацыі ў новых культурных кантэкстах, і як падтрымліваць адно аднаго ў эміграцыі ды працягваць захоўваць сувязь з радзімай на адлегласці. Таксама у эпізоде прынялі ўдзел куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская і візуальны мастак Глеб Бурнашэў.
Гэты эпізод з'яўляецца часткай шырокага праекта Open Muzej, накіраванага на стварэнне даследчага і музейнага асяроддзя, якое аб'ядноўвае спецыялістаў і спецыялістак з розных краін і культур. У наступных эпізодах абяцаюцца новыя аспекты, такія як роля музеяў у грамадстве і падтрымка салідарнасці ў складаных умовах.
Выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox. Новыя эпізоды падкаста будуць выходзіць кожныя два тыдні. Тэзісы і карысныя спасылкі на дадатковыя матэрыялы да першага выпуску будуць апублікаваны ў Instagram праекта. Сачыце за абнаўленнямі, падпісвайцеся на падкаст "ОМ: Open Muzej", апускайцеся ў сучаснае мастацтва і культуру Беларусі.
Партнёры праекту: Ambasada Kultury, KALEKTAR, EVAa project
Паслухаць падкаст можна на платформах:
︎ Apple Podcasts
︎ Castbox
︎ Google Podcasts
︎ Spotify
Карысныя спасылкі да эпізоду:
Аб праекце Надзі Саяпінай "Ліст да мамы"
Глеб Бурнашэў, праект “Нябачны квартал”
BLYZKIST: Maria Beburia, Taras Gembik Welcomepack | Ласкаво просимо