Новы выпуск падкаста пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open Muzej ужо на ўсіх даступных платформах. У эпізодзе мы працягваем размову “Музей і войны”. Гасцямі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія ўдзельнічаюць у развіцці платформы @antiwarcoalition.art – міжнароднай кааліцыі культпрацаўнікоў у салідарнасці з Украінай. Таксама ў другой частцы прымаюць удзел куратарка і даследчыца Антаніна Сцебур і арт-менеджарка Ганна Чыстасердава, якія таксама з’яўляюцца ўдзельніцамі куратарскай групы аntiwarcoalition.art.
Гэты эпізод з'яўляецца часткай шырокага праекта Open Muzej, накіраванага на стварэнне даследчага і музейнага асяроддзя, якое аб'ядноўвае спецыялістаў і спецыялістак з розных краін і культур. У наступных эпізодах абяцаюцца новыя аспекты, такія як роля музеяў у грамадстве і падтрымка салідарнасці ў складаных умовах.
Выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox. Новыя эпізоды падкаста будуць выходзіць кожныя два тыдні. Тэзісы і карысныя спасылкі на дадатковыя матэрыялы да першага выпуску будуць апублікаваны ў Instagram праекта. Сачыце за абнаўленнямі, падпісвайцеся на падкаст "ОМ: Open Muzej", апускайцеся ў сучаснае мастацтва і культуру Беларусі.
Партнёры праекту: Ambasada Kultury, KALEKTAR, EVAa project
Паслухаць падкаст можна на платформах:
︎ Apple Podcasts
︎ Castbox
︎ Google Podcasts
︎ Spotify
Карысныя спасылкі да эпізоду:
1. Аб беларускім павільёне 53-й Венецыянскай біенале
2. Партал платформы antiwarcoalition.art
3. Відэапраца Габрыэль Галіяф "Асабістыя рахункі"
4. Уладзімір Грамовіч і Леся Пчолка "Апошняя пастараль"
5. Відэапраца Лесі Пчолкі "Нябачная траўма"
6. Сайт "ЄрміловЦентр"
7. Пра праект Школы архітэктурнага мыслення "Дзеці паўсюль"