
Восьмы эпізод падкаста Open Muzej ушчыльную набліжае да вызначэння межаў “сучаснага беларускага мастацтва” і асаблівасцяў яго калекцыянавання. Госцяй эпізоду стала мастацтвазнаўца, культуралагіня і куратарка Вольга Архіпава. Працяглы час Вольга з’яўлялася вядучай навуковай супрацоўніцай аддзела сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Другі госць – мастак, куратар і архівіст Андрэй Дурэйка. У 2018 годзе Андрэй стаў сукуратрам крайняй эдыцыі праекта ZBOR – выставы-даследавання гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 гадоў. У размове параўноваем падыходы да працы са зборамі беларускага мастацтва.
Гэты эпізод з'яўляецца часткай шырокага праекта Open Muzej, накіраванага на стварэнне даследчага і музейнага асяроддзя, якое аб'ядноўвае спецыялістаў і спецыялістак з розных краін і культур. У наступных эпізодах абяцаюцца новыя аспекты, такія як роля музеяў у грамадстве і падтрымка салідарнасці ў складаных умовах.
Выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox. Новыя эпізоды падкаста будуць выходзіць кожныя два тыдні. Тэзісы і карысныя спасылкі на дадатковыя матэрыялы да першага выпуску будуць апублікаваны ў Instagram праекта. Сачыце за абнаўленнямі, падпісвайцеся на падкаст "ОМ: Open Muzej", апускайцеся ў сучаснае мастацтва і культуру Беларусі.
Партнёры праекту: Ambasada Kultury, KALEKTAR, EVAa project
Паслухаць падкаст можна на платформах:
︎ Apple Podcasts
︎ Castbox
︎ Google Podcasts
︎ Spotify
Карысныя спасылкі да эпізоду:
1909. Маніфест футурызму. Філіпа Марынэці
2013. M21. Сяргей Кірушчанка
2014. Art Aktivist / інтэрнэт рэсурс / рэдактар Сяргей Шабохін
2015. Zbor-Zbiór. Konstruowanie archiwum / ЗБОР. Канструюючы архіў / Arsenal Gallery in Bialystok / 40 твораў з гісторыі беларускага сучаснага мастацтва / куратары: Сяргей Шабохін, Сяргей Кірушчанка
2016. ZBOR. Рух беларускага мастацтва / ІЗАЛЯЦЫЯ, Кіеў / куратары: Максім Тымінько, Андрэй Дурэйка
2018. ZBOR in progres / галерэя Ў, Мінск / куратары: Максім Тымінько, Андрэй Дурэйка
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
antiwarcoaltion.art
Julia Stoschek Foundation
ZKM / Zentrum für Kunst und Medien
Алег Юшко. Portable Museum
Ганна Сакалова. Museum
ЧОРНМАСТ. ІQ. 2024