Open Muzej абвяшчае open call у даследчую анлайн-лабараторыю
«Рэвізія і збор беларускага мастацтва 2015-2025»
20.05.2026
Оpen Muzej

Да ўдзелу запрашаюцца крытыкесы і крытыкі, куратаркі і куратары, мастацтвазнаўцы, даследчыцы і даследчыкі, якія працуюць з сучасным беларускім мастацтвам.
Лабараторыя прысвечаная мэпінгу заўважных імёнаў, падзей, практык і феноменаў беларускага мастацтва 2015-2025 гадоў. Удзельніцы і ўдзельнікі будуць абмяркоўваць тэарэтычныя рамкі, працаваць з матэрыяламі і рыхтаваць аналітычныя або крытычныя тэксты для будучага зборніка.
У праграме лабараторыі:
Магчымыя даследчыя рамкі ўключаюць гарызантальную гісторыю мастацтва, дэкаланіяльныя падыходы, архіў як практыку, гендарную тэорыю, транснацыянальнасць і дыяспару.
Вынікам удзелу стане тэкст аб’ёмам 15 000–18 000 знакаў. Адабраныя тэксты будуць апублікаваныя ў зборніку, аўтаркі і аўтары атрымаюць ганарар.
Сустрэчы будуць праходзіць анлайн прыкладна раз на тыдзень з чэрвеня па жнівень, з 18:00 да 20:00 па мінскім часе. Фінальныя тэксты неабходна падрыхтаваць да верасня 2026 года.
Дэдлайн падачы заявак: 5 чэрвеня.
Вынікі адбору будуць абвешчаныя не пазней за 15 чэрвеня.
Падаць заяўку: forms.gle
Дадзеныя ўдзельніц і ўдзельнікаў не будуць публікавацца і будуць выкарыстоўвацца толькі для адбору і арганізацыі лабараторыі.

-
6 анлайн-семінараў з міжнароднымі экспертамі;
-
2 сесіі калектыўнага мэпінгу;
-
6 writing group-сесій;
-
афлайн-сустрэча / канферэнцыя ў Варшаве ў лістападзе 2026 года.