Space for Action in the Present Moderated discussion with Oxana Gourinovitch






17 October, 16:00

Halfsister Berlin, Torgauer Straße 1, 10829 Berlin


As part of the public programme of Luft suchen I, we invite you to the moderated discussion “Space for Action in the Present” with Oxana Gourinovitch. The discussion will be held in English.

Oxana Gourinovitch, PhD, TU Berlin, is an award-winning architectural historian, architect, and curator studying entanglements of architecture and geopolitics across modernity.

Her research focuses on, but is not confined to, the built environments of state socialism, tracing their involvement in the geopolitical transformations of the 20th and 21st centuries.

Gourinovitch holds several fellowships, including the CCA/WRI Fellowship at the Canadian Centre for Architecture in Montreal and the Egon Eiermann Postdoc Fellowship at ETH Zürich. She currently teaches at TU Berlin and HCU Hamburg.

This conversation will focus on sharing experiences of how, in situations of migration, uncertainty, and changing contexts, we build spaces that enable us to act here and now — for ourselves, for others, and for the collective. What do we need not only to wait for the future, but to be able to move forward, make decisions, and build connections today? Who do we expect to create such spaces — institutions, communities, the city, other people — and what are we capable of creating ourselves?

Together with Oxana Gourinovitch and the exhibition participants, we will explore space as a condition for safety, visibility, orientation, and action.

Exhibition curator:
Liso Stec

Public programme curator:
Valentina Kiselyova

About the exhibition:
Luft suchen I is the first part of a two-part exhibition project initiated and organised by Ambasada Kultury. Running from 14 to 18 October 2026 at Halfsister Berlin, the exhibition features Anna Chkolnikova, Aleksander Komarov and Volo Bevza. The discussion forms part of its accompanying public programme.

More information:
Facebook event:
https://fb.me/e/51QXp0obs




БЕЛАРУСКАЯ ВЕРСІЯ

Прастора для дзеяння ў сучаснасці. Мадэраваная дыскусія з Аксанай Гурыновіч


17 кастрычніка, 16:00

Halfsister Berlin, Torgauer Straße 1, 10829 Berlin

У межах публічнай праграмы Luft suchen I запрашаем на мадэраваную дыскусію «Прастора для дзеяння ў сучаснасці» з Аксанай Гурыновіч. Дыскусія пройдзе на англійскай мове.

Аксана Гурыновіч — доктарка навук (PhD), даследчыца Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта (TU Berlin), гісторыкіня архітэктуры, архітэктарка і куратарка, лаўрэатка прафесійных узнагарод. Яна даследуе ўзаемасувязі архітэктуры і геапалітыкі ў эпоху мадэрнасці.

У цэнтры яе даследчых інтарэсаў, сярод іншага, знаходзіцца архітэктурнае асяроддзе дзяржаўнага сацыялізму і яго роля ў геапалітычных трансфармацыях XX і XXI стагоддзяў.

Гурыновіч атрымала шэраг даследчых стыпендый, у тым ліку CCA/WRI Fellowship у Канадскім цэнтры архітэктуры ў Манрэалі і Egon Eiermann Postdoc Fellowship у Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха (ETH Zürich). Цяпер выкладае ў Берлінскім тэхнічным універсітэце (TU Berlin) і Гамбургскім універсітэце Хафенсіці (HCU Hamburg).

Размова будзе прысвечаная абмену досведам пра тое, як у сітуацыі міграцыі, нестабільнасці і змены кантэксту мы выбудоўваем прасторы, якія дазваляюць дзейнічаць ужо цяпер — для сябе, для іншых і для супольнага. Што нам патрэбна, каб не толькі чакаць будучыні, але мець магчымасць рухацца, прымаць рашэнні і ствараць сувязі сёння? Ад каго мы чакаем такой прасторы — ад інстытуцый, супольнасцяў, горада, іншых людзей — і што здольныя ствараць самі?

Разам з Oxana Gourinovitch і ўдзельнікамі выставы мы будзем гаварыць пра прастору як умову бяспекі, бачнасці, арыентацыі і дзеяння.

Частка публічнай праграмы Luft suchen I

Куратарка выставы:
Liso Stec

Куратарка публічнай праграмы:
Валянціна Кісялёва

Пра выставу:
Luft suchen I — першая частка выставачнага праекта з дзвюх частак, ініцыяванага і арганізаванага Ambasada Kultury. Выстава праходзіць з 14 па 18 кастрычніка 2026 года ў Halfsister Berlin і прадстаўляе працы Ганны Школьнікавай, Аляксандра Камарова і Вола Беўзы. Дыскусія з'яўляецца часткай публічнай праграмы, якая суправаджае выставу.

Больш інфармацыі:
Падзея ў Facebook:
https://fb.me/e/51QXp0obs



Programm:



We are | Мы 
We live | Мы жывем:
︎Оpen Muzej
︎Antiwarcoalition.art
︎EVAa project
︎PerspAKTIV
︎CEC Artslink

News | Навiны
Search | Пошук
︎   ︎   ︎