Сезон 2:
Выйшаў першы выпуск другога сезона OM Podcast: “Вытокі: мастацтва перабудовы”
ОM Podcast
Выйшаў першы выпуск другога сезона OM Podcast: “Вытокі: мастацтва перабудовы”
10.07.2026
ОM Podcast

Open Muzej выпусціў першы эпізод другога сезона падкаста OM Podcast: (Un)framed, прысвечанага беларускаму сучаснаму мастацтву, яго гісторыі, мовам і кантэкстам.
Першы выпуск называецца “Вытокі мастацтва перабудовы” і звяртаецца да канца 1980-х і пачатку 1990-х: часу, калі ранейшая сістэма ўжо губляла ўстойлівасць, а новая беларуская мастацкая сцэна толькі нараджалася і шукала ўласныя формы існавання.
У выпуску даследчыца і мастацтвазнаўца Вольга Архіпава і мастак Сяргей Грыневіч разважаюць пра нонканфармізм, самаарганізацыю, незалежныя мастацкія ініцыятывы, інстытуцыйныя разрывы і выклікі, з якімі сутыкаліся творцы ў пераломны час.
Каментар пра эпоху ў выпуску таксама дае мастак Уладзімір Цэслер.
Гэта размова пра тое, як беларускае мастацтва паступова выпрацоўвала ўласную ідэнтычнасць, мову і месца ў шырэйшым культурным кантэксце.
Другі сезон (Un)framed працягвае працу Open Muzej па даследаванні і дакументаванні сучаснага беларускага мастацтва. У цэнтры сезона: мастацкія сцэны, супольнасці, інстытуцыйная памяць, межы і спосабы апісання гісторыі, якая ўсё яшчэ збіраецца.
Падкаст выходзіць на беларускай мове.
Другі сезон OM Podcast: (Un)framed рэалізуецца пры падтрымцы Nordic Media Grant Programme.
Партнёры праекту: Ambasada Kultury, KALEKTAR, EVAa project
Паслухаць падкаст можна на платформах:
