Сезон 2:

Выйшаў трэці выпуск другога сезона падкаста OM – Open Muzej: (Un)framed


28.09.2026


ОM Podcast





Трэці выпуск другога сезона OM – Open Muzej завяршае нашую размову пра 1990-я і факусуецца на працэсе з’яўлення новай інфраструктуры беларускага сучаснага мастацтва.

Разам з мастацтвазнаўцай і куратаркай Вольгай Капёнкінай і куратарам Дзмітрыем Плаксам гаворым пра незалежныя і камерцыйныя галерэі, новыя выставачныя пляцоўкі і інстытуцыі, якія пачалі фармаваць мастацкае жыццё Беларусі пасля распаду савецкай сістэмы. Каментар пра заход эпохі вірлівых 90-х дае і мастак Ігар Цішын.

Разам прасочваем лёсы мінскіх галерэй Шостая Лінія і Vita Nova, згадваем першыя спробы фармавання арт-рынку і назіраем за з’яўленнем новых роляў – куратараў і галерыстаў. Таксама разважаем пра чаканні і магчымасці 1990-х – і пра тое, што засталося ад гэтай эпохі сёння.


Карысныя спасылкі:

Вольга Капёнкіна. Я тут Шагал

Ігар Цішын: мультымедыйны праект «Лёгкі партызанскі рух», 1997

Таня Арцімовіч. МАЗАХІЗМ І ГУЛЬНЯ ПА-НАД ПРАВІЛАМІ. Праект «Лёгкі партызанскі рух» Ігара Цішына (1997)

Аляксандр Родзін – World on square kilometers. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1994

Першая акцыя Zebar. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1994

Людміла Русава Project T. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1995

Цімафей Ізотаў – Новыя банкноты, або Беларускі рэалізм. Рэпартаж з адкрыцця выставы ў галерэі «Шостая Лінія», Мінск, 1996:

Відэа 1

Відэа 2

Ігар Саўчанка – Па той бок банальнасці. Інтэрв’ю з мастаком і куратаркай Надзеяй Кароткінай, якая называе сябе «ідэолагам і экспазітарам» выставы. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1996

Артур Клінаў – Смерць піянера-3. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1996



Вядучы: Багдан Хмяльніцкі
Вокладка: Сяргей Шабохін

Другі сезон падкаста (Un)framed выходзіць пры падтрымцы Nordic Media Grant Programme.




Паслухаць падкаст можна на платформах:

︎  Apple Podcasts


︎  Castbox


︎  Google Podcasts


︎  Spotify


︎  OM Podcast / Mave


︎  Instagram Open Muzej




We are | Мы 
We live | Мы жывем:
︎Оpen Muzej
︎Antiwarcoalition.art
︎EVAa project
︎PerspAKTIV
︎CEC Artslink

News | Навiны
Search | Пошук
︎   ︎   ︎